В деревне Дубровка представители трудовых коллективов, Веркудского сельсовета, общественных организаций и партии «Белая Русь» посадили лиственные деревья

Благоустройство Общество

Замест баршчэўніка ды пустазелля на тэрыторыі былога мехдвара КУСГП “Дубраўка” будуць расці дрэўцы.

На бягучым тыдні на пасадку 200 маладзенькіх бярозак, ясеняў, дубоў, выдзеленых лясгасам, выйшлі спецыялісты райвыканкама, Вялікадолецкага сельвыканкама, УП ЖКГ, актывісты дэпутацкага корпуса і раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”, прадстаўнікі шэрагу іншых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў Ушаччыны.

У такой дружнай камандзе работа ладзілася – менш дзвюх гадзін часу спатрэбілася, каб знайсці на “капрызнай” гліністай, месцамі асфальтаванай паверхні зручныя для зялёных гадаванцаў кропкі. “Хто ведае, можа, праз некалькі гадоў гэтыя мясціны стануць для жыхароў і гасцей Дубраўкі любімымі для прагулак, адпачынку. А значыць, робім сёння добрую справу!” – дзяліліся эмоцыямі ўдзельнікі акцыі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *