Почему горят бани? Разбираемся в ситуации вместе с Ушачским РОЧС

Профилактика и безопасность

Лазнялюбімае месца адпачынку для многіх. Але нярэдка ў сводках здарэнняў фігурыруе інфармацыя аб пажарах у іх. Ва Ушацкім раёне толькі сёлета згарэла тры лазні. Чаму ж адбываюцца пажары? У прычынах разбіраліся з інспектарам Ушацкага РАНС Ганнай Ляшковай.

Прычына №1 – комін.

У многіх выпадках узгаранне звязана з комінам, часцей гэта адбываецца ў месцах яго праходу праз перакрыцці і дах. Наяўнасць шчылін у цаглянай кладцы – шлях да пажару. Апошнім часам у якасці коміна гаспадары нярэдка выкарыстоўваюць сэндвіч-трубы. Але не заўсёды яны вырабляюцца з матэрыялаў належнай якасці, таму хутка выходзяць са строю і не адпавядаюць пажарным патрабаванням. Калі ж да сэндвіч-трубы прымыкаюць драўляныя канструкцыі – рана ці позна ўзнікне пажар. Не саромейцеся пытацца дакументы, якія пацвярджаюць належную якасць і часта правярайце стан дымаходаў. Правільна абсталяваны комін павінен быць толькі вертыкальны, без якіх-небудзь выгібаў, дзе можа ў вялікай колькасці адкладацца сажа. Бывае, вертыкальнасць металічнай трубы на гарышчы забяспечваюць драўлянымі брускамі, або ў праходзе праз дах трубу заліваюць мантажную пену. Гэта недапушчальна! Матэрыялы павінны быць толькі негаручыя.

Чыстку коміна неабходна выконваць рэгулярна. Нават зроблены па ўсіх правілах, ён назапашваецца шмат сажы, што таксама можа стаць прычынай пажару.

 

Прычына №2 – печ.

Пры будаўніцтве драўлянай лазні неабходна ўлічваць уласцівасць матэрыялу даваць ўсадку. Каб папярэдзіць з’яўленне расколін ў печы, неабходна захоўваць тэхналогію кладкі цэглы, а таксама ўзводзіць трывалы і надзейны падмурак пад ёй. У месцы размяшчэння печы сцены абавязкова закрываюць негаручым матэрыялам.

На падлогу побач з топкай трэба прымацаваць ліст жалеза, ён абароніць ад дробных вугольчыкаў, якія могуць вываліцца з печкі. І яшчэ адно важнае правіла, якое датычыцца любых печаў – не дапускаць іх перагарту.

У сучаснай лазні крыніцай цяпла з’яўляецца кацёл. Неабходна, каб ён быў толькі заводскага паходжання. Мантаж і эксплуатацыя – толькі ў адпаведнасці з дакументацыяй, якая ідзе разам з ім. Падчас выкарыстання трэба сачыць за тым, каб усе сістэмы кантролю былі спраўныя.

Прычына №3 – электраправодка

Яна павінна быць цалкам ізалявана. Правады лепш змясціць у тэрма-вільгацеўстойлівыя абалонкі. Сачыце за станам электрасеткі, разетак і выключальнікаў. Няправільная зманціраваная праводка можа прывесці да траўміравання токам і пажару, а таму гэту справу даверце спецыялістам.

Ушачский РОЧС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *