Ушачский РОЧС предупреждает: на территории Ушачского района действует запрет выхода на лёд

Профилактика и безопасность

Работнікамі Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях падчас прафілактычных мерапрыемстваў па вадаёмах раёна праведзены маніторынг таўшчыні лёду.

 

Так, на канец мінулага тыдня ні на адным з вадаёмаў таўшчыня покрыва не дасягнула бяспечных значэнняў у 7-10 см. Нагадаем, што на тэрыторыі раёна і па вобласці ў цэлым дзейнічае забарона выхаду на лёд. Між тым, аматарам рыбнай лоўлі не церпіцца атрымаць асалоду ад зімовай рыбалкі і многія ігнаруюць папярэджанні і забароны. На мінулым тыдні ў Міёрскім раёне патануў 49-гадовы рыбак: на адлегласці 30 метраў ад берага ён зрабіў лунку і праваліўся пад лёд. Пра выратавальную камізэльку і іншыя сродкі, якія б дапамаглі яму пратрымацца на плыву, грамадзянін не паклапаціўся.

Не спяшайцеся на рыбалку, беражыце жыццё! Бацькам трэба лішні раз нагадаць дзецям пра небяспеку гульняў каля вадаёмаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *