С патриотизмом и теплом: участники патриотического проекта БРСМ «Зимний маршрут» посетили Ушаччину

Образование и молодежь

У першы дзень лютага ўвагу наведвальнікаў спарткомплексу прыцягнулі юнакі і дзяўчаты ў яркіх касцюмах, якіх з караваем сустракала першы сакратар райкама БРСМ Рыта Хрыпель. Ва Ушачы прыбылі ўдзельнікі чацвёртага сезона рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Зімовы маршрут”.

Сёлета ён прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ставіць на мэце развіваць патрыятызм, працоўны і творчы патэнцыял моладзі, прапагандаваць здаровы лад жыцця. Стартаваў маршрут у Магілёве, а па ходзе да студатрадаўцаў далучыліся актывісты ВНУ Віцебшчыны.

Галоўнай кропкай наведвання ў нашым раёне стала Ушацкая СШ. Мерапрыемствы пачаліся з лінейкі, дзе ўдзельнікаў праекта вітала кіраўніцтва раёна і школы. Падчас тэматычных заняткаў па класах госці расказвалі аб дзейнасці БРСМ, укладзе студатрадаў у эканамічнае развіццё краіны, дзяліліся сваім вопытам работы.

– Для дзяцей кожнага ўзросту распрацавана асобная праграма, – расказвае Рыта Хрыпель. – Для пачаткоўцаў праводзяцца майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, з пяцікласнікамі разважаюць над тым, каго можна назваць патрыётам, старэйшыя вучні з цікавасцю слухаюць пра атамную энергетыку і БелАЭС, глядзяць відэаролікі аб навучальных установах студатрадаўцаў.

Азартна праходзіла спартыўна-гульнявая праграма “Хутчэй. Вышэй. Мацней”. Апладысментамі суправаджаліся канцэртныя нумары. Усім школам, дзе праходзіць праект, перадаецца яго сімвал – сняжынка, аб’яднаная з компасам.

Для гасцей была арганізавана экскурсія ў музей народнай славы імя У.Е.Лабанка і на мемарыяльны комплекс “Прарыў”. А маршрут працягнуўся далей.

Караліна КЛАЧОК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *