Китай встречает Новый год

Калейдоскоп

Навагоднія святы ў Беларусі ўжо сталі гісторыяй, а вось у Кітаі Новы год святкуюць сёння. Так, калі мы адзначаем яго па грыгарыянскім календары, то ў Паднябеснай – па месяцовым у залежнасці ад маладзіка. Атрымліваецца, што пачатак кітайскага Новага года прыпадае на адзін з дзён паміж 21 студзеня і 21 лютага. Кожны год – новая дата, і сёлета гэта 10 лютага. Кітайскі Новы год – традыцыйнае шматдзённае свята ў КНР і некаторых іншых краінах Усходняй Азіі. У даслоўным перакладзе падзея называецца святам Вясны. Адзначаюць Новы год у Кітаі два тыдні.

Як мы ўжо паведамлялі, Ушацкі раён у 2023 годзе падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з кітайскім горадам Тайань правінцыі Шаньдун. А таму гэтымі днямі ў Кітай з Ушач адправілася відэапаштоўка з віншаваннямі. У ёй кіраўнік раёна С.С.Садоўскі, а таксама жыхары Ушаччыны вітаюць кітайскіх сяброў і дасылаюць ім шчырыя пажаданні. Відэаролік з Ушач паказалі на тайаньскім тэлебачанні.

  • Сімвал Новага года ў Кітаі не елка, а мандарынавае дрэва.
  • У Паднябеснай прынята дарыць падарункі з парных прадметаў, якія сімвалізуюць адзінства і сямейную гармонію.
  • Любімая ежа кітайцаў на Новы год – пельмені.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *