В Ушачской ЦРБ на этой неделе провели приёмы специалисты из Витебского медуниверситета

Здравоохранение

Прыём пацыентаў – толькі ў аўторак, а ўжо ў пятніцу ўсе талоны да спецыяліста былі разабраны. З-за адсутнасці ў цэнтральнай райбальніцы пастаяннага ўрача-хірурга “забраніраваць” сабе візіт да прадстаўніка Віцебскага медуніверсітэта з адпаведнай спецыяльнасцю, сапраўды, паспяшаліся многія.

Дарэчы, не засталіся без кансультацыі і тыя, хто прыйшоў у паліклініку без папярэдняга запісу. За вызначаны час асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі ВДМУ У.І.Дзеркач прыняў 15 пацыентаў.

– У большасці сваёй звярталіся з характэрнымі пытаннямі: па мінімізацыі негатыўных наступстваў пасля атрыманых траўм, прызначэнні лячэння пры язве страўніка, халецыстыце, іншых захворваннях, – зазначыў Уладзіслаў Ігаравіч. – Добра ведаючы высокія дыягнастычныя магчымасці ўстаноў аховы здароўя Віцебшчыны, многім параіў дадатковыя абследаванні, выдаў неабходныя накіраванні.

Так, у аўторак абышлося без складаных зваротаў да хірурга. А вось спецыялісту ВДМУ са сферы кардыялогіі, які ва Ушацкай райбальніцы прымаў пацыентаў у чацвер, з падобнымі сутыкнуцца давялося. Што спрошчвала задачу, “сардэчнікі” прыходзілі не з галаслоўнымі скаргамі, а з пухлымі пакетам медыцынскіх дакументаў, свежымі вынікамі аналізаў.

Як адзначаюць у ВДМУ, практыка ажыццяўлення кансультацыйных выездаў прафесараў, выкладчыкаў універсітэта ў раённыя бальніцы вобласці будзе працягнута. На візіт якіх канкрэтна спецыялістаў у другім квартале 2023-га змогуць разлічваць ушачане, хутка раскажам на старонках газеты.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *