Напоминаем: за незаконное выжигание сухой растительности предусмотрена ответственность

Профилактика и безопасность

Сёлета ў краіне зарэгістравана 886 фактаў выпальвання сухой расліннасці, у выніку якіх пашкоджана 11 пабудоў, траўміравана 4 чалавекі. На Віцебшчыне зарэгістравана 49 узгаранняў.

Нагадаем, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на карані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў можна атрымаць штраф ад 10 да 30 базавых велічынь. За развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.

Звяртаем увагу, што па стане на ўчарашні дзень на тэрыторыі ўсёй краіны дзейнічала абмежаванне на наведванне лясоў. Гэта азначае, што ў лес нельга заязджаць на механічным транспартным сродку, разводзіць вогнішчы ў іглічных дрэвастоях, маладняках, месцах высечак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *