Работа воспитанницы детского сада №2 Ушач Василисы Хрипель заняла первое место на областном этапе конкурса на лучший детский рисунок экологической тематики

Образование и молодежь

Работа выхаванкі дзіцячага сада №2 г.п.Ушачы Васілісы Хрыпель заняла першае месца на абласным этапе конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі!

Дзяўчынка прадстаўляла наш раён ва ўзроставай групе 3-5 год. Маляванне – яе любімы творчы занятак, а яшчэ Васіліса з захапленнем назірае за навакольным светам. На кустах ля іх шматпавярхоўкі зімой пастаянна збіраліся вераб’і, сінічкі, іншыя птушкі, і дзяўчынка разам з татам зрабіла для іх кармушку. Менавіта гэту тэму адлюстравала яна ў сваёй конкурснай рабоце “Пакарміце мяне”, якую, дарэчы, выканала цалкам самастойна.

Усяго на абласным этапе было прадстаўлена 118 малюнкаў юных мастакоў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту з усіх раёнаў Прыдзвіння. Работы пераможцаў будуць накіраваны на заключны рэспубліканскі этап.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *