Практика проведения сельских собраний с целью профилактики чрезвычайных происшествий продолжается в Ушачском районе

Профилактика и безопасность

Практыка правядзення сельскіх сходаў з мэтай прафілактыкі надзвычайных здарэнняў працягваецца на Ушаччыне. Напрыклад, на мінулым тыдні такія мерапрыемствы прайшлі ў Старым Сяле, Селішчы і Кублічах (на здымку), а на гэтым – у вёсцы Лутава Сяльцо.

Шмат прагучала і прафілактычнай інфармацыі на тэму бяспекі. Як адзначыў начальнік РАНС Д.В.Дахін, сёлета ў краіне на пажарах загінула ўжо больш 189 чалавек, і гэта на 27 больш чым летась. Каля 80 працэнтаў з іх на момант здарэння знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Рызыка ўзнікнення пажару рэзка ўзрастае і там, дзе ў доме ёсць месца цыгарэтам. Аб тым, што нялішнім у жыллі будзе пажарны апавяшчальнік, было даказана на канкрэтных прыкладах. Так, адзін з нядаўніх адбыўся ў Верхнядзвінскім раёне, дзе падчас пажару пасля сігналу прыбора змаглі прачнуцца і застацца ў жывых тры чалавекі, у тым ліку адзін інвалід. А на Гомельшчыне гэтак жа мнагадзетная маці пасля спрацоўкі апавяшчальніка вынесла з задымленага дома траіх дзетак.

Зрэшты, наяўнасці прыбораў, іх спраўнасці аглядавыя камісіі ўсіх сельсаветаў ўдзяляюць вялікую ўвагу. Ажыўлена абмяркоўвалі вяскоўцы і выкананне правіл бяспекі падчас навядзення парадку на сядзібах: пры спальванні смецця, галін і іншага нельга забываць пра “дыстанцыю” ад пабудоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *