Воспитанницы Ушачской спортшколы Алиса Зуева получила самую высокую награду на Спартакиаде ДЮСШ Республики Беларусь по дзюдо среди юношей и девушек 2009-2010 годов рождения

Cпорт

Сёлета на спартакіядзе ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2009-2010 гадоў нараджэння выхаванкі Ушацкай спартшколы складалі амаль палову каманды Віцебскай вобласці. І сярод усіх спартсменак Прыдзвінскага рэгіёна менавіта наша Аліса Зуева атрымала самую высокую ўзнагароду – “срэбра” турніру.

Праўда, прызавому месцу дзяўчына радавалася не вельмі горача: марыла пра “золата” – хацела такім чынам зрабіць падарунак на дзень нараджэння сваёй старэйшай сястры, па прыкладзе якой і прыйшла ў гэты спорт. І хоць абедзьве яны – максімалісткі, думаецца, Крысціна “срэбра” Алісы таксама ацаніла.

А вось што асабліва адзначыла журы спаборніцтваў, дык гэта выступленне ўшачанак на экзамене па дзюдо. Сёлета ўпершыню на спаборніцтвах гэтага ўзросту для допуску на татамі ўсім барцам належала прайсці іспыты: камісія на японскай мове называла кідкі, утрыманні, перамяшчэнні, а спартсмены павінны былі іх прадэманстраваць. Пяцёрка ўшацкіх дзюдаістак не зрабіла ніводнай памылкі і здала экзамен лепш за ўсіх!

“Ганаруся сваімі дзяўчатамі! І абсалютна не сумняваюся, што яны здольны заваяваць медалі самых значных турніраў”, – адзначае трэнер Святлана Фядосенка.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *