Спешите стать владельцами жилья

Калейдоскоп

Многія жыхары нашага раёна ўжо скарысталіся магчымасцямі, якія дае Указ Прэзідэнта № 405 “Аб некаторых мерах па будаўніцтве жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях“. Згодна з ім асоба, якая працуе ў сельгасарганізацыі і пражывае ў службовым доме або кватэры, можа атрымаць банкаўскі крэдыт на тое, каб стаць уладальнікам гэтага жылля. Крэдыт выдаецца пад 3 працэнты на 40 гадоў, а яго сума залежыць ад даходу работніка. Так, на сённяшні дзень аддзяленнем ААТ “Белаграпрамбанк” г.п.Ушачы ад жыхароў раёна падрыхтоўваюцца чатыры пакеты дакументаў на перавод доўга службовага памяшкання, якое знаходзіцца ва ўласнасці сельгаспрадпрыемстваў, на фізічную асобу.
Аднак 17 ліпеня бягучага года кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ №253, згодна з якім умовы пераводу доўгу істотна зменяцца: фізічнай асобе трэба будзе ўносіць розніцу паміж першапачатковым і астаткавым коштам. Калі, напрыклад, першапачатковы кошт жылля – 80 мільёнаў рублёў, а астаткавы – 50, бо 30 мільёнаў ужо выплачаны гаспадаркай, гэту суму фізічная асоба павінна будзе вярнуць сельгаспрадпрыемству. Да ўступлення ў сілу новага ўказа, а адбудзецца гэта 17 верасня бягучага года, гэтую суму выплачваць не трэба: кліент крэдытуецца на астаткавы кошт без унясення розніцы. Таму, калі вы плануеце выкупіць нерухомасць у сельгаспрадпрыемства, значна выгадней будзе зрабіць гэта да 17 верасня. Па дадзеным пытанні ўсе жадаючыя могуць неадкладна звярнуцца ў аддзел крэдытавання аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г.п.Ушачы. Кантактны тэлефон: 2-24-44.
А.ЗАКРЭЎСКІ,
загадчык аддзела
рознічных паслуг ААТ
“Белаграпрамбанк” г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *