На центральной площади Ушач установили новый арт-объект

Калейдоскоп

Вось такая новая архітэктурная форма ўпрыгожыла цэнтральную плошчу гарпасёлка.

Вызначаючы месца для размяшчэння арт-аб’екта, які вырабляўся пад заказ, раённыя ўлады ўлічылі меркаванне ўшачан. Так, у спецыяльным апытанні наконт найбольш удалай дыслакацыі, праведзеным у сацыяльных сетках «Патрыёта», прыняло ўдзел каля 650 чалавек. Сярод прапанаваных варыянтаў – на скрыжаванні вуліц Савецкая і Ленінская, ля дзіцячай школы мастацтваў, у мікрараёне на Віцебскай, на плошчы – большасць выказалася менавіта за апошні.

І вось ужо старонкі ўшачан у інтэрнэце пярэсцяць здымкамі з «ушацкім сэрцам». Сапраўды, новы аб’ект не толькі аздобіў цэнтр гарпасёлка, а і стаў выдатнай фотазонай. Але, на жаль, не ўсе фатаграфуюцца цывілізавана: на фігуру ўмудраюцца залезці не толькі дзеці, а і нават дарослыя! Так, унутры яе металічны каркас і яна добра прымацавана да пліткі, але які выгляд будзе мець, калі па ёй пройдуцца сотні ног?

Паважаныя землякі, давайце беражліва адносіцца да падобных рэчаў! Ва Ушачах многае робіцца па добраўпарадкаванні, але прыгажосць райцэнтра залежыць не толькі ад улад, прадпрыемстваў, а і кожнага з нас. Растлумачце дзецям, што гэты арт-аб’ект – не для гульняў, скакаць і лазіць па ім не трэба, для гэтага ёсць горкі ў парку і на дзіцячых пляцоўках. Падкрэслім, што плошча выдатна праглядаецца па камерах відэаназірання, праз якія нескладана вылічыць тых, хто псуе маёмасць ці парушае парадак. Няхай “ушацкае сэрца” доўга радуе вока жыхароў і гасцей раёна!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *