Гибель по причине алкоголя

Cлужба-101

Алкаголь або этылавы спірт з’яўляецца наркатычным ядам, які дзейнічае на клеткі арганізма чалавека, паралізуючы і разбураючы іх. Навукоўцамі даказана, што 100 грамаў гарэлкі губіць 7,5 тысячы клетак галаўнога мозгу, якія актыўна працуюць. Доза 7-8 грамаў чыстага спірту на 1 кілаграм цела з’яўляецца смяротнай для чалавека.
Нават невялікая колькасць спіртнога вельмі негатыўна дзейнічае на розныя ўчасткі мозгу, чалавек губляе кантроль над сваімі эмоцыямі і ўчынкамі. Пры вельмі высокім узроўні алкаголю ў крыві парушаецца нармальная работа той вобласці мозгу, якая адказвае за функцыю дыхання – можа наступіць смерць з-за яго прыпынення.
У Рэспубліцы Беларусь на пажарах у стане алкагольнага ап’янення штогод гіне каля 800 чалавек, а гэта 76 працэнтаў ад усіх загінуўшых падчас падобных бедстваў. Каля 53 працэнтаў ад агульнага ліку загінуўшых на пажарах людзей, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, страцілі сваё жыццё ў дні выдачы зарплат, пенсій, дапамог і іншых выплат.
На жаль, Беларусь вызначаецца адной з самых вялікіх у свеце колькасцю кропак рэалізацыі алкаголю на душу насельніцтва. Так, напрыклад, у 2009 годзе ў Нарвегіі адна гандлёвая кропка, дзе прадаюць алкаголь, прыходзілася на 30 тысяч  жыхароў, у Швецыі – на 23 тысячы, у Англіі і Расіі – на 400 чалавек, а ў Беларусі – на 186 жыхароў. 
Паважаныя грамадзяне, калі вы ўжываеце спіртныя напіткі і любіце пакурыць, памятайце, што вы з’яўляецеся аб’ектам павышанай небяспекі як для сябе, так і для сваіх родных і блізкіх. А тыя, хто знаходзіцца ў суседстве з аматарамі спіртнога, падвяргаюцца небяспецы загінуць на пажары нараўне з імі.
Калі вы даражыце сваім жыццём, не заставайцеся безуважлівымі да праблем п’янства, паведамляйце ў адпаведныя органы аб выпадках і людзях, якія нясуць у сабе патэнцыяльную небяспеку.
С.АВАДНЁЎ,
слухач каманднага факультэта
камандна-інжынернага інстытута
МНС Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *