Встреча пары в Ушачском районе едва не закончилась трагедией

Происшествия

Сустрэча немаладой пары па адным з адрасоў у Старым Сяле Жарскага сельсавета ледзь не скончылася трагедыяй.

Знаходзячыся “падшафэ”, 52-гадовы гаспадар і 56-гадовая ўраджэнка Лепельшчыны пачалі высвятляць адносіны. Праўда, доўга цярпець перабранку мужчына не пажадаў – выставіў госцю на вуліцу, зачыніў дзверы на кручок і сабраўся спаць. Але знаёмая знайшла ў двары сякеру, каб праз дзвярную шчыліну адкінуць кручок. Гаспадар злітаваўся і ўпусціў яе назад. Аднак прымірэння не адбылося: жанчына ўдарыла вяскоўца сякерай па галаве. Той, на шчасце, паспеў крыху прыкрыцца рукой, што выратавала яму жыццё.

Па факце замаху на забойства ўзбуджана крымінальная справа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *