Спички — не игрушка! Берегите своих детей!

Cлужба-101

Сітуацыю, пры якой адбываюцца пажары з-за дзіцячага свавольства з агнём, можна ўмоўна назваць «адзін дома». Бацькі пайшлі ў магазін, на працу, да суседзяў – дзеці застаюцца адны без нагляду. Прадстаўленыя самі сабе, яны шукаюць гульняў і забаў. Знаходзяць запалкі, а далей падпальваюцца папера, абрус і нават раскладваецца вогнішча… Менавіта па такім сцэнарыі развіваліся падзеі ў жылым доме ў Глыбокім. Маці пайшла ў магазін за прадуктамі, старэйшага сына адправіла ў школу, а малодшага, які захварэў, вырашыла ў гэты дзень пакінуць дома. У адсутнасці маці шасцігадовы хлопчык вырашыў пагуляць з запалкамі. На шчасце, як толькі загарэлася канапа, хлопчык не разгубіўся і, выбіўшы прасам шкло, выбег на вуліцу. Аднак, моцна спалохаўшыся, ён не сказаў аб гэтым нікому з дарослых, проста ўцёк далей ад дому. Хутка вярнулася дамоў маці, агонь не паспеў разгарэцца на поўную моц. У пакоі, дзе адбылося ўзгаранне, пашкоджана мэбля, столевае перакрыцце.  
На гэты раз трагедыі ўдалося пазбегнуць. Але не трэба забываць аб тым, што адказнасць за дзіцячае свавольства або неасцярожнасць нясуць у першую чаргу дарослыя. Бяспека дзяцей з’яўляецца адным з найбольш важных і актуальных пытанняў для ўсіх бацькоў, педагогаў і выхавальнікаў. Менавіта мы абавязаны прадугледзець усе меры бяспекі, растлумачыць, да чаго могуць прывесці гульні з запалкамі і як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару. І, самае галоўнае, ні ў якім разе не пакідайце малалетніх дзяцей адных без нагляду! Беражыце жыцці сваіх маленькіх, безабаронных і дарагіх людзей.
А.ПОЛАЗАЎ,
старшы інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *