На Ушаччыне працягваецца вакцынацыя ад грыпу.
Праўда, жадаючых засцерагчы сябе ад небяспечнага захворвання, развіцця ўскладненняў ад яго пакуль няшмат – на сённяшні дзень прышчэпку атрымалі крыху больш за 10 працэнтаў насельніцтва раёна. Зрэшты, выправіць сітуацыю яшчэ ёсць магчымасць.
З улікам таго, што пасля ўвядзення вакцыны імунітэт выпрацоўваецца дастаткова хутка, у снежні праімунізавацца яшчэ не позна.