Современные удобства в сельском доме: от электроотопления до чистой воды из крана

Общество

Леанід Мікалаевіч Дубіна з Турасполля ў полацкую кватэру не перабіраўся зімой і раней. Дровы для печак і лазні рыхтаваў, пітную ваду прывозіў з крыніцы ці возера Крывога – яе ўсе называюць вельмі смачнай, а лабараторны аналіз толькі пацвярджае выдатныя характарыстыкі. Ванну прымалі ці бялізну мылі тэхнічнай вадой – электрабойлер даўно выручаў у бытавых справах, хоць і спажываў нямала.

А цяпер штодзённая вясковая работа знікла. Сёлета ветэран працы правёў электраацяпленне, і цеплыня ва ўтульным доме падтрымліваецца аўтаматычна разумнымі радыятарамі. Скарыстаўся пенсіянер і яшчэ адным бонусам дзяржавы – яму вярнулі 40 працэнтаў ад затрачаных сродкаў. Ну а калі восенню ў вёсцы пабудавалі міні-станцыю па ачыстцы вады, то і з крана пацякла такая ж празрыстая, як і з Крывога. “Па смакавых якасцях водаправодная не адрозніваецца ад крынічнай ці азёрнай, ды і ванну ад іржы мыць кожны тыдзень не трэба. Зараз вада вунь якая”, – і Леанід Мікалаевіч прадэманстраваў празрысты графін.

Электраацяпленне з 2019 года ў свае дамы правялі 584 ушачаніна, пераважна вяскоўцы. Гэта стала магчымым дзякуючы замене ліній у 11 населеных пунктах. Тыя, хто карыстаецца электрычнасцю для абагрэву памяшканняў і вады, плацяць 4,49 капейкі за кілават, калі ўстаноўлена і электрапліта – 10,89.

За кампенсацыяй сродкаў, затрачаных на электрамантажныя работы, толькі сёлета звярнуўся 131 жыхар (ільготным катэгорыям аплачваецца 40 працэнтаў кошту, астатнім – 20). Праводзіць электраацяпленне і карыстацца ім на льготных умовах могуць як пастаянныя жыхары, так і дачнікі.

На наступны год замены ліній пройдуць па вёсках Двор Пліна, Белае, Навасёлкі, Лутава Сяльцо, Казьяне, Слабада, Мажэйчына, Броўчына.

Сёлета на Ушаччыне міні-станцыі па ачыстцы вады пабудаваны ў Апанаскавічах, Завячэллі, Красным, Лутаве, Любжыне, Турасполлі, Царкавішчы і Заазер’ях Вялікадолецкага і Ушацкага сельсаветаў. На наступны год плануецца запусціць яшчэ шэсць. Узводзяцца яны за ўласныя сродкі “Полацкводаканала”. Такім чынам з 46 населеных пунктаў, у якіх існуе водаправод, якасная пітная дзякуючы праграме “Чыстая вада” падведзена ў 31.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *