Ушачский музей народной славы: 35 тысяч посетителей и истории, объединяющие народы

Общество

У 2024 годзе ва Ушацкім музеі Народнай славы імя У.Е.Лабанка пабывала 35411 наведвальнікаў.

Пра тое ж, што экспазіцыя выклікае самыя моцныя ўражанні, яскрава сведчаць шматлікія запісы ў Кнізе водгукаў. Пакідаюць іх і беларусы, і замежныя госці. Захоўвае наш музей і старонкі некаторых сямейных гісторый. “Мы, жыхары Рэспублікі Хакасія, выказваем вялізную ўдзячнасць за памяць аб тых вялікіх людзях, якія коштам свайго жыцця падарылі нам будучае. У тым ліку пра нашага дзядулю і прадзеда Гаўрылава Пятра Васільевіча, партызана брыгады “Кастрычнік”, які загінуў 12 мая 1944 года… Нізкі вам паклон, з павагай, сям’я Гаўрылавых, горад Абакан”, – такім кранальнымі словамі папоўнілася кніга мінулым жніўнем.

Дарэчы, з’явіліся летась на яе старонках і запісы на кітайскай мове.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *