В рамках профориентационного мероприятия учащиеся Ушачской школы посетили райбольницу

Образование и молодежь

Выбар прафесіі – адно з ключавых жыццёвых рашэнняў. Куды падаць дакументы? Якія ўмовы для іх прыёму? Ці даецца інтэрнат? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні падчас чарговага кірмаша мэтавай падрыхтоўкі адзінаццацікласнікам школ Ушаччыны дапамагалі знайсці прадстаўнікі шэрагу навучальных устаноў.

На гэты раз у іх ліку былі не толькі педагогі, але і студэнты Віцебскага філіяла Беларускай акадэміі сувязі, Горацкай сельгасакадэміі, Полацкага ляснога і Віцебскага тэхнічнага каледжаў. Карыснай інфармацыяй падзяліліся таксама прадстаўнікі цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Ушацкага райсельгасхарча, сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Для тых, хто марыць аб прафесіі следчага, ва Ушацкай СШ праведзена дыялогавая пляцоўка “ReStart” – на сустрэчу быў запрошаны начальнік Ушацкага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Мар’янкоў. Ён расказаў, дзе вучыўся, што адчуваў на першым сваім расследаванні, успомніў самыя складаныя і цікавыя справы. У госці да вучняў 10-11 класаў завітаў таксама вядучы інспектар упраўлення кадраў і ідэалагічнай работы УСК РБ па Віцебскай вобласці Леанід Еўдакімаў – абмеркавалі з ім факты махлярства і кіберзлачынствы, шкоду наркотыкаў, недапушчальнасць распаўсюджання экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Немалая дэлегацыя з ліку дзесяцікласнікаў наведалася днямі ва Ушацкую цэнтральную райбальніцу, дзе ўсіх чакала цікавая экскурсія па аддзяленнях, кабінетах паліклінікі (на здымку). Дарэчы, некалькі вучняў прызналіся, што сёлета плануюць паступаць у медыцынскія навучальныя ўстановы.

Не сядзелі без справы і васьмікласнікі з Ушач – наведалі калектывы музея народнай славы, дзіцячай бібліятэкі. Яшчэ больш такіх мерапрыемстваў, кажуць у вучэбна-метадычным кабінеце аддзела па адукацыі райвыканкама, наперадзе. А значыць, зрабіць усвядомлены выбар нашым школьнікам будзе прасцей.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *