Мы з інтарэсам сочым за лёсам былых выхаванцаў нашай спартшколы.
Працягвае свой чэмпіёнскі шлях майстар спорту па армрэстлінгу Васіль Харак, які зараз працуе трэнерам у Маскве і дэманструе сваю сілу на розных турнірах. Так, некалькі дзён таму наш зямляк стаў пераможцам у вагавай катэгорыі звыш 95 кілаграмаў на камерцыйным турніры “АRMBUILDER”. А перад гэтым Васіль браў удзел у спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Падмаскоўі і прысвячаюцца памяці супрацоўніка Міністэрства ўнутраных спраў Расіі В.Сарокіна, што загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. На прадстаўнічы турнір прыехалі волаты з Дагестана, Чачні, іншых рэгіёнаў Расіі, а таксама Казахстана, аднак наш зямляк не разгубіўся ў такой кампаніі і заваяваў “бронзу” па суме выступленняў на левую і правую руку. Адметна, што Васіль заўсёды падкрэслівае, што шлях у гэты спорт сапраўдных мужчын для яго адкрыў ушацкі трэнер Ігар Уладзіміравіч Клімашэўскі.