У Шумілінскім раёне на ўчастку трасы Р-20 Віцебск-Полацк па падазрэнні ў незаконным абароце наркатычных сродкаў праваахоўнікі спынілі аўтамабіль “Renault” пад кіраваннем жыхара абласнога цэнтра. У салоне было выяўлена і канфіскавана больш за 40 палімерных скруткаў.
Судовыя эксперты аператыўна даследавалі іх змесціва і ўстанавілі, што спрасаванае рэчыва цёмна-карычневага колеру ўтрымлівае асабліва небяспечны псіхатроп – MDMB(N)-022.
Дарэчы, ён упершыню сустракаецца ў экспертнай практыцы на Віцебшчыне, дзяржаўны ж кантроль над яго абаротам устаноўлены з чэрвеня 2020-га. Па словах афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення ДКСЭ па Віцебскай вобласці Наталлі Раманавай, часцей за ўсё ў паўночным рэгіёне з сінтэтычных наркотыкаў на даследаванне трапляюць альфа-PVP, мефедрон і 4-СМС, а з дурману расліннага паходжання – марыхуана і гашыш.
Па ўзгаданым факце ўзбуджана крымінальная справа.