Известия из школьных будней: итоги конкурса, праздник олимпийских колец и правовой марафон

Образование и молодежь

З павагай да мінулага

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”, які праводзіцца ў рамках патрыятычнай акцыі “Цягнік Памяці”. Лепшай у ім сёлета стала дзесяцікласніца Глыбачанскай школы Дар’я Краснова, унучка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Сямёнавіча Бугая. Для дзяўчыны ўдзел у конкурсе – не столькі спаборніцтва, колькі магчымасць ушанаваць памяць продка, расказаць пра яго гераічны подзвіг. А тое, што зрабіць гэта атрымаецца і на абласным узроўні – асаблівы гонар для нашай зямлячкі.


Свята алімпійскіх кольцаў

У рамках раённага этапу абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы “Свята алімпійскіх кольцаў” ва ўстановах адукацыі зараз актыўна праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы. Так, ва Ушацкай школе днямі прайшла квэст-гульня, падчас якой на пяці станцыях вучні выконвалі розныя заданні і атрымлівалі неабходныя для складання сімвалу Алімпійскіх гульняў элементы. У Глыбачанскай СШ (на здымку) свята сабрала каманды “лыжнікаў” і “сноўбардыстаў” – школьнікі дэманстравалі спрыт у кёрлінгу, біятлоне, бабслеі, скелетоне, падключалі і эрудыцыю. Дапамогу ў правядзенні мерапрыемства педагогам аказалі актывісты цімураўскага атрада “Нашчадкі” і пярвічкі БРСМ.


Законы захавання дабрыні

Прававы марафон пад такой назвай прайшоў на мінулым тыдні ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Е.Лось у рамках чарговага пасяджэння маладзёжнага клуба “Прававы навігатар”. Перад ушацкімі васьмікласнікамі выступіла натарыус Жанна Леанідаўна Каваленка, якая расказала пра асаблівасці службы медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь, адказала на пытанні падлеткаў. Кіраўнік клуба Галіна Пятроўна Талстая нагадала пра такія распаўсюджаныя ў наш час з’явы, як булінг і кібербулінг, дала парады, як ім супрацьстаяць.


Інтэлект дэманстравалі адначасова

У раённым цэнтры дзяцей і моладзі адбыўся другі этап сінхроннага Кубка Віцебскай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў імя М.Ф. Шмырова. Турнір адначасова праходзіў ва ўсіх раёнах паўночнага рэгіёна. Ва Ушачах удзел у ім прынялі 5 каманд з 3 устаноў адукацыі.

Лепшымі ў “Інтэлектуальным асарці” сярод навучэнцаў 8-9 і 10-11 класаў сталі прадстаўнікі Ушацкай школы. У гульні ж “Што? Дзе? Калі?” перамогу ў абедзвюх узроставых групах святкавалі вучні з Арэхаўскай. У хуткім часе стануць вядомы месцы і рэйтынг нашага раёна ў абласным заліку турніру.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *