У апошнія дні слупкі тэрмометра паказваюць плюсавую тэмпературу, у бліжэйшы час захаваецца цёплае вясенняе надвор’е, а значыць і лёд на вадаёмах пачынае паступова таяць, становіцца нетрывалым.
Падчас апошніх нашых рэйдаў з суб’ектамі прафілактыкі высветлілася, што ледзяное покрыва на азёрах раёна набывае шэры колер, што ўказвае на прысутнасць у яго саставе талай вады.
Аматарам зімовай рыбалкі трэба адмовіцца ад неапраўданай рызыкі, а бацькам варта сачыць, дзе гуляюць іх дзеці, праводзіць з імі размовы наконт правіл бяспекі.
Не выходзьце на лёд у перыяд інтэнсіўнага раставання і не правярайце таўшчыню покрыва ўдарамі ног. Будзьце асцярожнымі і ўважлівымі!
Мая ПАЦЭЙКА, старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах.