УП ЖКГ настолькі шматпрофільная арганізацыя, што складана пералічыць усе прафесіі. Аднак сёння хацелі б вылучыць структуру, якая існуе не ва ўсіх камунгасах вобласці пры аднолькавых функцыях прадпрыемстваў – гэта будаўнічая брыгада.
Вось ужо трэці год запар вялікія бюджэтныя сродкі на капітальныя рамонты жылля асядаюць у раёне, а спраўляюцца з імі нашы камунальнікі не горш за будаўнічыя трэсты. Калі ў 2023-м чакалі, пакуль вызваляцца спецыялісты з кацельняў, якія і выконвалі асноўныя работы па замене адмосткі ды і даху, то зараз гэта паўнацэнная брыгада з усімі будаўнічымі спецыяльнасцямі. Работы вядуцца круглы год, што ў сваю чаргу паскарае тэмпы і дазваляе асвойваць сродкі на дадатковых аб’ектах.
За мінулы год будаўнічая брыгада камунгаса на капітальных, бягучых рамонтах і ўкладцы тратуараў асвоіла каля двух мільёнаў рублёў.