Педагог-арганізатар Вялікадолецкай школы Алена Карпёнак прызналася, што асабліва кранулі фота маленькіх вязняў канцлагераў, якіх марылі голадам, трымалі без вады, рабілі донарамі:
“Хударлявы хлопчык гадоў пяці, з закатаным рукавом: у яго павінны ўзяць кроў. А на фоне яшчэ шмат дзетак… Проста разрываецца маё мацярынскае сэрца”.