У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул у Беларусі традыцыйна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.
З 25 мая па 5 чэрвеня на ўсіх механічных транспартных сродках падчас руху ў светлы час сутак павінны быць уключаны фары ці дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці). Парушальнікаў гэтага патрабавання чакае штраф да трох базавых велічынь, а ў выпадку паўторнасці на працягу года – да васьмі. Асаблівая ўвага праваахоўнікаў будзе ўдзяляцца таксама захаванню вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў, бяспечнай перавозкі дзяцей.
Прафілактыцы дзіцячага траўматызму будзе прысвечаны і адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, які пройдзе 30 мая пад дэвізам “У дарогі няма канікул!”.