Отдыхайте безопасно: правоохранители напоминают о правилах поведения у водоемов

Профилактика и безопасность

Надвор’е пакуль не песціць нас цёплымі дзянёчкамі, аднак усё часцей – асабліва ў выхадныя – у месцах масавага адпачынку можна сустрэць ушачан, гасцей раёна. Наведваюцца сюды і праваахоўнікі – кантралююць захаванне грамадскага парадку на берагах вадаёмаў.

Як нагадаў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС Аляксей Антуновіч, у такіх месцах нельга распіваць алкагольныя напоі і піва – за гэта можна атрымаць штраф да 8 базавых велічынь. Варта адмовіцца ад купання ў забароненых месцах (на возеры Лутава, рацэ Ушача ля разбуранай плаціны ў вёсцы Замошша, у штучных і пажарных вадаёмах, меліярацыйных і тэхнічных каналах, пад мастамі і ля дамбаў) – інакш “заробіце” ад 1 да 3 базавых. Не заходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Не знішчайце прадугледжаную для адпачынку маёмасць (альтанкі, лаўкі, кабінкі для пераапранання) – рызыкуеце пазбавіцца да 30 базавых. Ды і пільнасці, каб не стаць ахвярай злодзеяў, не губляйце: пакіньце дома каштоўныя рэчы і грошы ці хаця б трымайце іх навідавоку.

Калі ўсё ж пацярпелі ці сталі сведкай супрацьпраўных дзеянняў у месцах масавага адпачынку грамадзян, паведаміце пра гэта ў райаддзел міліцыі па нумарах: 5-84-02, 8 (029) 599-48-02 (МТС), 8 (029) 318-82-02 (А1) ці 102.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *