Лагерь «Озерный» готовится к открытию. Первая смена — 15 июля

Общество

Летняя аздараўленчая кампанія на Ушаччыне ўжо стартавала. Аднак клопатаў у дарослых яшчэ нямала: у аграгарадку Арэхаўна працягваецца падрыхтоўка да адкрыцця новага дзіцячага лагера “Азёрны”.

Прыпаркаваць рэдакцыйны аўтамабіль ля будынка былой мясцовай дашкольнай установы ў чацвер было праблематычна. На чарговы суботнік сюды з’ехаліся прадстаўнікі самых розных службаў: райвыканкама і аддзела па адукацыі, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і райбальніцы, сацслужбы і ўчастка электрасувязі, раёна газазабеспячэння і энергазбыту.

Работы ў гэты дзень кіпелі літаральна ўсюды. Мужчыны ўстанаўлівалі надворнае абсталяванне, перавезенае з былога летніка ў Турасполлі. Паралельна чысціліся і фарбаваліся лавачкі, альтанкі, горкі, выраўноўвалася навакольная тэрыторыя, засяваўся газон. Унутры ж тым часам займаліся падрыхтоўкай сцен санвузлоў да касметычнага рамонту.
Правядзенне суботнікаў тут працягнецца. Нагадаем: прыняць першых дзяцей у “Азёрным” плануецца 15 ліпеня.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *