Узнали, как выпускники Ушаччины сдали ЦЭ и тестирование

Образование и молодежь

Адзінаццацікласнікі атрымалі рэзультаты сёлетніх іспытаў.

Па выніках цэнтралізаваных экзаменаў сярэдні бал па раёне па ўсіх прадметах склаў 60 – гэта на 4,6 больш, чым летась. Самымі паспяховымі для выпускнікоў сталі біялогія – 72,46 бала, гісторыя і матэматыка – 70,13.

Хоць нікому з нашых вучняў на ЦЭ не пакарыўся 100-бальны вынік, але некаторыя былі блізкія да яго. 98 набралі выпускнікі Ушацкай школы Цімафей Ганчаронак – па матэматыцы і Лізавета Лісіца – па грамадазнаўстве. Дамініка Лапіцкая з Вялікадолецкай школы на 96 здала матэматыку і беларускую мову, такі ж вынік па апошнім прадмеце паказала Анастасія Танана з Арэхаўна, а таксама ўшачане Павел Шакута – па рускай мове і Вікторыя Пятніца – па біялогіі.
Ёсць высокія вынікі і на цэнтралізаваным тэсціраванні. Так, 99 па англійскай мове атрымала выпускніца Ушацкай школы Паліна Салаўёва, 97 па грамадазнаўстве – Насця Танана.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *