Ніжні Ноўгарад прымаў удзельнікаў XII Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Гэта падзея, якая зробіць чарговы істотны прарыў у развіцці супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Форум называюць галоўнай дыялогавай пляцоўкай саюзнай інтэграцыі, сфера інтарэсаў бязмежная – ад прамысловасці, аграрнага бізнесу да інфармацыйнай бяспекі і турызму. У мерапрыемствах прынялі ўдзел дэлегацыі 77 рэгіёнаў Расіі і ўсіх абласцей Беларусі. Усяго больш за 1300 удзельнікаў, уключаючы прадстаўнікоў дзяржорганаў, экспертную супольнасць, парламентарыяў і моладзь.
Праграмай гэтага года было прадугледжана правядзенне сямі секцыйных пасяджэнняў – прамысловая кааперацыя, сельская гаспадарка, рэгіянальная палітыка і шэраг іншых тэм абмеркавалі ўдзельнікі. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стаў адным з сімвалаў Саюзнай дзяржавы.
Сёлета форум прысвечаны маладзёжнай палітыцы і 80-годдзю Вялікай Перамогі. Аб’ядноўваць саюзную моладзь гэтак жа важна, як і развіваць эканамічныя адносіны.
Максімальна зблізіць рэгіёны і пазнаёміць з лепшымі распрацоўкамі заклікана выстава дасягненняў Беларусі і Расіі. Кожны рэгіён раскрыў турыстычны і прамысловы патэнцыял.
11 гадоў таму было прынята рашэнне праводзіць мерапрыемства штогод – па чарзе ў кожнай з краін. За гэтыя гады пляцоўкай міжрэгіянальнага дыялогу станавіліся Сочы, Мінск і Мінская вобласць, Масква, Магілёў, Санкт-Пецярбург, Гродна, Уфа, Віцебск і Віцебскі рэгіён.
На форуме падпісана каля 150 пагадненняў аб супрацоўніцтве і 100 кантрактаў. Папярэдняя сума здзелак – 700 мільёнаў рублёў. А за ўсю гісторыю правядзення форумаў падпісана каля 600 рознага роду пагадненняў і кантрактаў на суму больш за 20,5 мільярда рублёў.
У форуме рэгіёнаў прыняла ўдзел і дэлегацыя Віцебскай вобласці на чале з яе кіраўніком Аляксандрам Субоціным.
Па матэрыялах БелТА.