3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Віншаванне ад кіраўніцтва раёна

Главное Общество

Паважаныя жыхары і госці раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Наша галоўнае дзяржаўнае свята супадае са знамянальнай для ўсіх беларусаў гістарычнай па дзеяй. Дзякуючы подзвігу бацькоў, дзядоў і пра дзедаў мы жывём сёння ў мірнай, свабоднай, не залежнай краіне.

Мы аддаём даніну павагі прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія на свае вочы бачылі жахі вайны, адрадзілі Беларусь з руін і вучаць цяперашнюю моладзь правільна жыць, плённа працаваць і годна пераадольваць цяжкасці.

Жыхары Ушаччыны ўносяць дастойны ўклад у развіццё і росквіт свайго рэгіёну і ўсёй Беларусі, працягваюць слаўныя працоўныя традыцыі роднага краю. Адказнасць, энтузіязм, творчы падыход да справы – гэта якасці, уласцівыя нашым землякам.

Ад усёй душы віншуем вас са святам! Жадаем поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя, сямей нага дабрабыту, невычэрпнай энергіі! Няхай над намі заўсёды будзе мірнае неба!

Старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта C.C.САДОЎСКІ. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.МАРКОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *