Акацыя на прысядзібным участку Шайтараў у Матырыне расце даўно, а вось зацвіла другі раз у сезоне ўпершыню, чым, канечне, парадавала гаспадыню, кветкавода Галіну Сцяпанаўну.
У краінах з цёплым кліматам расліна цвіце падоўгу і два разы. У нас гэта з’ява назіраецца рэдка, і паўторна кветкі выкідвае пры перападах тэмператур і павышанай вільгаці. Акацыя “губляецца” – мяркуе, што зноў наступіла вясна, і як і ў маі радуе духмяным водарам. Да таго ж, гэта дэкаратыўнае дрэва з’яўляецца выдатным меданосам, і паўторнае цвіценне на руку пчалярам.