Указам Прэзідэнта Беларусі № 281 ад 18 ліпеня 2025 года 69 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей узнагароджаны ордэнам Маці, у іх ліку і ўшачанка Вольга Магерка.
Учора ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Ушацкага райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Садоўскі ўручыў высокую дзяржаўную ўзнагароду Вользе Міхайлаўне. У сям’і зараз выхоўваецца васьмёра дзетак! “Мацярынства – гэта не проста прызванне, гэта вялікая адказнасць і нястомная праца, а шматдзетная сям’я – падмурак грамадства, – падкрэсліў кіраўнік раёна, віншуючы жанчыну. Урачысты момант разам з Вольгай радзялілі яе муж і дзеці.
Ордэн Маці – дзяржаўная ўзнагарода, заснаваная ў 1995 годзе. Яна ўручаецца жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, валодаюць высокімі маральнымі якасцямі і адказнасцю ў выхаванні дзетак. За 30 гадоў існавання ўзнагароды 28 шматдзетных маці Ушацкага раёна ўдастоены гэтага знака адрознення, а ўсяго па краіне – больш 12 тысяч.