23 августа на берегу Вечелья состоится «Уикенд Хорошего Общения». Подробности и программу смотрите здесь!

Калейдоскоп

У наступную суботу, 23 жніўня, ва Ушачах на беразе Вечалля ўпершыню будзе ладзіцца фэст з незвычайнай назвай “УХО”. Гэтая абрэвіятура расшыфроўваецца як “Уикенд хорошего общения”. Мерапрыемства будзе тэматычным – арганізатары задумалі вярнуць удзельнікаў у рэтра-атмасферу васьмідзясятых-нулявых. Стала вядома падрабязная праграма.

11.00-11.30 – стартуе фэст са флэшмоба “Усе на зарадку!”.

12.00-15.00 – міжрэгіянальны рэтра-конкурс сцэнічнага майстэрства “Назад у СССР”. У ім можа паўдзельнічаць любы жадаючы, для гэтага трэба загадзя падаць заяўку у цэнтр культуры (5-74-28, (29) 812-92-81) і падрыхтавацца. Змагацца за перамогу і паказаць сябе можна ў адной з трох намінацый: “Дэфіле ў рэтра-касцюме”, “Адзін у адзін” (скапіраваць вядомага артыста, акцёра), “Выпадак з жыцця часоў СССР” (дапускаецца ўрывак з кінафільмаў).

16.00-17.00 – канцэрт Ганны Шаркоўскай. Лепяльчанка, вядомая цымбалістка, лаўрэат міжнародных конкурсаў, зорка TikTok умее
здзіўляць, іграючы на цымбалах усё – ад сусветнай класікі да року.

18.00-19.00 – квіз “Гукі пакаленняў”. Тут таксама чакаюць заяўкі ад жадаючых на ўдзел у адмысловым конкурсе, падрыхтоўка да якога не патрабуецца – каманды паспрачаюцца за перамогу, адказваючы на тэматычныя пытанні.

19.30-21.00 – канцэрт выканаўцаў і калектываў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “Музыка нас звязала”.

22.00-23.00 – канцэрт кавер-гурта “RAZGAR”.

23.00-02.00 – рэтра-дыскатэка.

З 10 да 19 гадзін будуць наладжаны выстава рэтра-экспанатаў, тэматычныя фотазоны і пляцоўкі, продаж кулінарнай прадукцыі, работа летняга кафэ.

Уваход у зону мерапрыемства платны – 20 рублёў. Білеты ўжо прадаюцца ў раённым цэнтры культуры. Дзеці да 16 гадоў у суправаджэнні дарослых могуць наведаць фэст бясплатна. Для непасрэдных удзельнікаў рэтра-конкурсу і квіза прадугледжана скідка ў памеры 50%.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *