Сферу образования Ушаччины пополнили 9 молодых специалистов

Образование и молодежь

Да старту новага навучальнага засталося зусім крыху. І больш за ўсіх хвалююцца зараз, напэўна, не самі школьнікі, а тыя, хто ўпершыню павядзе іх па краіне ведаў. Да работы ва ўстановах адукацыі Ушаччыны ўжо прыступілі дзевяць маладых спецыялістаў. Перад гэтым жа ўсіх запрасілі на ўрачыстасць, на якой мудрымі парадамі, карыснымі падказкамі сустракалі будучыя калегі.

Самае вялікае папаўненне – як заўсёды, ва Ушацкай сярэдняй школе: сюды па размеркаванні прыбылі настаўнікі пачатковых класаў Аляксандра Маісеенка і Александрыя Хромава, фізічнай культуры і здароўя Дар’я Падгол, а таксама інжынер-праграміст Данііл Харашкевіч. У дзіцячых садах №3 і №4 г.п.Ушачы выхавацелямі працуюць Анастасія Рамашэўская і Ганна Круцёнак, дарэчы, адзіныя ўраджэнкі нашага раёна з ліку сёлетніх маладых спецыялістаў. Функцыі педагога дадатковай адукацыі асвойвае зараз у раённым цэнтры дзяцей і моладзі Вікторыя Сокал. Выкладаць гісторыю і грамадазнаўства ў Глыбачанскай сярэдняй школе будзе Арцём Багаеў, а беларускую мову і літаратуру ў Ільюшынскай – Аляксей Вершылоўскі.

Падтрымаць іх на старце прафесійнай дзейнасці сабралася нямала гасцей. Намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама Г.М.Ягораў выказаў спадзяванне, што ў калектывах прафесіяналаў маладыя спецыялісты хутка асвояцца, а на Ушаччыне ім спадабаецца – і пасля адпрацоўкі ўсе абавязкова застануцца ў нашым раёне. Быць гібкімі, мабільнымі, любіць і паважаць сваіх вучняў жадала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Л.В.Давыдава. А дырэктар Ушацкай СШ А.У.Ворса і яе намеснік В.В.Дрозд падарылі сваім новаспечаным работнікам каробачкі цукерак сімвалічнай формы – як напамін, што кожны выбіраў прафесію сэрцам, а яго цеплынёй варта дзяліцца на ўроках з дзецьмі.

Падчас сустрэчы юнакоў і дзяўчат пазнаёмілі з кіраўнікамі ўстаноў, работнікамі вучэбна-метадычнага кабінета, якія адказваюць за розныя накірункі дзейнасці. Парадавала інфармацыя пра выплату “пад’ёмных” для немясцовых спецыялістаў, а таксама грашовыя бонусы, прадугледжаныя для членаў прафсаюзнай арганізацыі. Жыллёвае пытанне для ўсіх настаўнікаў вырашана.

Усе сёлетнія маладыя спецыялісты сістэмы адукацыі вучыліся без мэтавых накіраванняў. Двое з іх – А.Багаеў і А.Вершылоўскі – атрымалі вышэйшую адукацыю: скончылі ВДУ імя П.М.Машэрава.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *