Трагічны выпадак на дарозе 20 жніўня забраў жыццё жанчыны 1968 года нараджэння. Гэта першая (і спадзяемся – апошняя) у гэтым годзе аварыя на Ушаччыне са смяротным зыходам, у 2024-м таксама была адна.
Вечарам на пад’ездзе да вёскі Прудок праз Павулле ад аўтадарогі Р-46 “Лепель – Полацк – мяжа Расійскай Федэрацыі” 46-гадовы вадзіцель аўтамабіля “Renault” на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ пасажырка атрымала траўмы, ад якіх памерла на месцы здарэння.
У ДАІ нагадваюць: пры любым надвор’і, інтэнсіўнасці руху будзьце максімальна ўважлівыя за рулём, строга захоўвайце вызначаныя правілы.