У чацвер у вёсцы Ліпавец адбыўся пажар – на адной з сядзіб па вуліцы Азёрнай загарэўся гараж. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС драўляны будынак гарэў адкрытым полымем. У выніку знішчаны дах, маёмасць, пашкоджаны сцены. На шчасце, абышлося без пацярпелых.
Па папярэдняй версіі прычынай узгарання стала дзіцячае свавольства з агнём.
- З пачатку бягучага года ва Ушацкім раёне зарэгістравана ўжо 16 пажараў, на якіх загінула 3 чалавекі. Выратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць: будзьце асцярожны з агнём, вучыце правілам бяспекі дзяцей!