ОСВОД совместно с другими субъектами профилактики проводит рейды по водоёмам Ушаччины

Профилактика и безопасность

З пачатку года на вадаёмах краіны патанула 207 чалавек, з іх 9 дзяцей. Сіламі работнікаў таварыства выратавання на водах і МНС атрымалася захаваць жыццё 180 дарослых і 39 непаўналетніх.

У параўнанні з мінулым годам тапельцаў у рэспубліцы стала менш, а вось на Віцебшчыне, на жаль, наадварот, паболела: 52 чалавекі, гэта на 11 больш, чым летась.

Прывяду прыклад, які яскрава сведчыць, што на вадзе трэба быць максімальна асцярожнымі, не рабіць неабдуманых дзеянняў, не пакідаць дзяцей адных. У мінулыя выхадныя на беразе Дняпроўска-Бугскага канала, што на Брэстчыне, адпачывала кампанія дарослых і дзяцей. Малады чалавек вырашыў пакупацца і ўзяў з сабой сямігадовую дзяўчынку, пасадзіўшы яе на плечы. Яны гулялі ў 15-20 метрах ад берага, у нейкі момант мужчына страціў сілы і пачаў тануць, ён змог адштурхнуць ад сябе дзіця, а сам пайшоў пад ваду. Другая 11-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася на беразе, убачыла, што яе сястра тоне, апранула выратавальную камізэльку, самастойна кінулася ў ваду і змагла выцягнуць сястрычку. Цела маладога чалавека знайшлі вадалазы на дне ў 20 метрах ад берага. Купанне ў гэтым месцы забаронена, аб чым папярэджвалі спецыяльныя таблічкі.

Вялікую прафілактычную работу разам з усімі зацікаўленымі службамі пастаянна праводзім і мы. Кожны тыдзень праходзяць рэйды па азёрах Ушаччыны ў рамках акцый “Бяспечнае лета”, “Водны дазор”, “Летні патруль”.

Хоць на вуліцы пахаладала, але паплаваць і адпачыць ля вадаёмаў яшчэ нямала жадаючых. Прытрымлівайцеся правіл бяспекі, каб апошнія летнія дні прынеслі вам радасць!

Мая ПАЦЭЙКА, старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *