Аферысты тэлефануюць ім па відэасувязі, абяцаючы бонусы або прызы.
Яны просяць уключыць дэманстрацыю экрана, каб нібыта праверыць профіль. У гэты час зламыснікі могуць атрымаць доступ да акаўнта ў мэсанджары і кантактаў дзіцяці.
Паважаныя бацькі, кантралюйце сацыяльныя сеткі, кола зносін, якія гульні ўстанаўліваюць на тэлефон, а потым гуляюць вашы дзеці.
Аб яшчэ адной схеме махлярства папярэджвае жыхароў краіны Беларусбанк. Ашуканцы тэлефануюць беларусам, прадстаўляючыся супрацоўнікамі банка або праваахоўнікамі. На падставе “аформленага на вас крэдыту” або “пераводу грошай экстрэмістам” яны спрабуюць выклікаць паніку і ў выніку выманіць даныя картак. Галоўная прыкмета падману – тэлефанаванне з кароткага нумара 147 у Вайберы ці Тэлеграме. Памятайце, што супрацоўнікі банка ніколі не пытаюцца пра рэквізіты карт, пін-коды або коды з СМС.
За апошнія два тыдні на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 74 кіберзлачынствы. Грамадзяне, паддаючыся на хітрыкі махляроў, у Instagram куплялі турыстычныя пуцёўкі, перадавалі ашуканцам асабістыя даныя, паведамлялі рэквізіты банкаўскай плацежнай карты, дэкларавалі грашовыя сродкі, наіўна мяркуючы, што маюць зносіны з тураператарамі, аператарамі сотавай кампаніі, прадстаўнікамі банка і супрацоўнікамі фінансавай міліцыі.
Каб не стаць ахвярай злодзеяў, захоўвайце пільнасць і крытычна ацэньвайце любую інфармацыю, якая паступае па тэлефоне. Ні ў якім разе не паведамляйце асабістыя даныя, нумары банкаўскіх карт, паролі незнаёмым асобам і не давярайце ўсяму, што бачыце ў інтэрнэце.
Аддзяленне крымінальнага вышуку Ушацкага РАУС.