Коклюш (яго часта называюць “стадзённым кашлем”) – вострае, вельмі заразнае інфекцыйнае захворванне, якое можа выклікаць ускладненні і нават быць небяспечным для жыцця, асабліва ў немаўлят. Успышкі гэтай, здавалася б, забытай паталогіі ў наш час зноў сталі адбывацца ў розных рэгіёнах.
Коклюш перадаецца ад аднаго чалавека да іншага паветрана-кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 2 дзён да 2-3 тыдняў. Самымі небяспечнымі для акружаючых, калі ўзбуджальнік актыўна распаўсюджваецца, з’яўляюцца першыя 4 тыдні з моманту ўзнікнення прыступаў кашлю. Найбольшая ўспрымальнасць да інфекцыі – у дзяцей ва ўзросце ад 1 да 7 гадоў, якія не атрымалі прафілактычныя прышчэпкі. Верагоднасць заражэння дарослых дасягае 30 працэнтаў, пры гэтым у іх хвароба часта працякае ў сцёртай форме.
Пасля заканчэння інкубацыйнага перыяду пачынаецца катаральны, які доўжыцца 1-2 тыдні. У хворага з’яўляюцца насмарк, чханне, агульнае недамаганне і лёгкі кашаль, які пазней узмацняецца, асабліва ноччу. Падчас прыступу твар хворага чырванее або сінее, могуць быць насавыя крывацячэнні ці кровазліццё ў вочы.
Працэс выздараўлення можа працягвацца некалькі тыдняў, а часам і месяцаў. Галоўным жа метадам прафілактыкі з’яўляецца вакцынацыя, якая накіравана на зніжэнне захваральнасці, змяншэнне цяжкіх форм. У Рэспубліцы Беларусь схема імунізацыі супраць коклюшу з нядаўняга часу ўключае не 4, а 5 прышчэпак: 3 – на першым годзе жыцця (у 2, 3, 4 месяцы) і 2 – дзецям ва ўзросце 18 месяцаў і 6 гадоў.
Калі ў сям’і ёсць хворы з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі і кашлем, неабходна звесці да мінімуму кантакт з непрышчэпленымі малымі, у памяшканні арганізаваць штодзённую вільготную ўборку, праветрыванне, выкарыстоўваць маскі. Не адкладвайце візіт да ўрача!
Ала НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг Ушацкага РЦГЭ.