114 правонарушений выявили сотрудники отделения ГАИ Ушачского райотдела милиции во время республиканской профилактической акции “Внимание – дети!”.

Происшествия

З 25 жніўня па 5 верасня адным з асноўных патрабаванняў да вадзіцеляў было выкарыстанне ў светлы час сутак блізкага святла фар ці дзённых хадавых агнёў (пры іх наяўнасці). На тэрыторыі раёна праігнараваў гэта правіла ПДР 31 чалавек, яшчэ 7 – няправільна перавозілі непаўналетніх, 16 – не прапусцілі пешаходаў на “зебры”. Зарэгістраваны таксама адзін факт кіравання транспартным сродкам бяспраўнікам.

Дарожна транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх за ўказаны перыяд, на шчасце, не было. Пасадзейнічала гэтаму ў тым ліку прафілактычная работа з боку праваахоўнікаў – з выступленнямі ў працоўных калектывах (18) і ўстановах адукацыі (10), тэматычнымі мерапрыемствамі па вывучэнні Правілаў дарожнага руху (4).

Паважаныя бацькі, у любой сітуацыі думайце пра бяспеку дзяцей, – падкрэслівае старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Дзяніс Бабянок. – Часцей нагадвайце пра неабходнасць захавання ПДР і будзьце ў гэтым для іх годным прыкладам. Пры перавозцы малых выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *