Ушачи отмечает День города! Поздравление от руководства района

Общество

Дарагія землякі, паважаныя ўшачане!

Кожны рэгіён мае свае гістарычныя традыцыі. Ушачы – горад асаблівы. Сваёй памяццю аб гераічным мінулым, культурнымі каштоўнасцямі, непаўторнай прыродай прыцягвае гасцей і турыстаў. Для кожнага з нас Ушаччына – малая радзіма і бацькоўскі дом, крыніца сіл і натхнення, кропка асабістага і прафесійнага росту, месца, у якім жывём, вучымся, працуем, ствараем сем’і, выхоўваем дзяцей. Віншуем з Днём горада ўсіх ушачан, тых, хто тут нарадзіўся і вырас, хто прыехаў сюды і застаўся назаўсёды, для каго ён стаў родным і любімым.

Сёння мы бачым, як прыгажэе горад, за апошняе дзесяцігоддзе ў ім створана выдатная інфраструктура – і гэта ваша заслуга, дарагія ўшачане. Дзякуй вам за адданасць роднаму краю, за працу і клопат пра дабрабыт нашага агульнага дома. Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам працы, якія ўнеслі вялікі асабісты ўклад у развіццё раёна. Вашы мудрасць, вопыт, працавітасць і сёння дапамагаюць нам дабівацца вынікаў і ўпэўнена рухацца наперад.
Нашаму любімаму гарпасёлку ўсе мы зычым далейшага развіцця і росквіту, цікавых інвестыцыйных прапаноў і новых вытворчасцяў, стварэння дадатковых працоўных месцаў і росту дабрабыту. Кожнаму з вас жадаем здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!

С.С.САДОЎСКІ, старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта.
Н.М.МАРКОВІЧ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *