Прадстаўнікі васьмі прадпрыемстваў і арганізацый (у іх ліку – усе гаспадаркі раёна, УП ЖКГ, лясгас, ТЦСАН, райбальніца, цэнтр культуры і народнай творчасці) прадставілі землякам ажно 65 вакансій на розны ўзрост і ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі.
– У ліку самых запатрабаваных аказаліся качагары і загадчыкі гаспадаркі, быў попыт таксама на інжынерныя, іншыя тэхнічныя пасады, – расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Гардзіёнак. – Пры гэтым суіскальнікі, што парадавала, дарма часу не гублялі: адразу пасля нашай сустрэчы накіроўваліся да магчымых наймальнікаў. Дарэчы, сямёра з іх дамовіліся аб далейшым працаўладкаванні.
Удакладніць пералік усіх наяўных у раёне вакансій можна па адрасе: г.п.Ушачы, вул. Ленінская, д.12, кабінеты №49 і 50 (другі паверх), тэлефоны 5-88-57, 5-73-51.
Усе жадаючыя ў гэты дзень атрымалі кансультацыі па пытаннях пенсійнага, працоўнага заканадаўства, складанні рэзюмэ. Аказалася запатрабаванай і работа сацыяльнай прыёмнай, у якую па тэме сацабслугоўвання, аказання дзяржаўнай матэрыяльнай дапамогі звярнулася восем чалавек.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ