Купальный сезон завершён. Спательный пост на Вечелье приостановил свою работу до весны

Профилактика и безопасность

У першыя дні кастрычніка афіцыйна завяршыўся купальны сезон. Выратавальны пост на пляжы возера Вечалле спыніў сваю дзейнасць да вясны.

Ушачанам, якія плануюць прыехаць на ўзгаданае месца адпачынку, варта мець на ўвазе, што побач ужо не будзе спецыялістаў, якія ў экстрэмальным выпадку хутка прыйдуць на дапамогу. Таму раю грамадзянам яшчэ больш пільна захоўваць правілы бяспекі пры знаходжанні ля вадаёмаў. Праведзеная ў гэтым сезоне прафілактычная работа работнікамі нашай арганізацыі, выратавальнікамі, правахоўнікамі дазволіла папярэдзіць грубыя парушэнні Правіл аховы жыцця людзей на водах, забяспечыць спакойны адпачынак грамадзян. Выказваю ўдзячнасць за добрасумленную працу матросам-выратавальнікам Генадзю Кулянку, Мікалаю Рудзёнку, Паўлу Прашковічу, Дзмітрыю Шмялёву. Вялікі дзякуй усім ушачанам і прадпрыемствам, хто аказаў фінансавую дапамогу таварыству.

Хоць купальны сезон завершаны, прафілактычная работа будзе працягвацца. Дарэчы, за 9 месяцаў бягучага года сумесна з іншымі службамі арганізавана 83 рэйды па вадаёмах раёна, у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі праведзена 64 лекцыі на тэму бяспекі.

З пачатку года ў краіне патанула 240 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей. На Віцебшчыне сёлета самая вялікая колькасць ахвяр вады – 54.

Майя ПАЦЭЙКА, старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *