В Ушачском райисполкоме состоялась встреча руководства района с молодыми специалистами

Образование и молодежь

Ва Ушацкім раённым выканаўчым камітэце адбылася важная падзея: кіраўніцтва раёна сустрэлася з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі на працу ў 2025 годзе. Мерапрыемства прайшло ў нефармальнай абстаноўцы, атрымаўся жывы дыялог паміж уладай і тымі, хто толькі пачынае свой прафесійны шлях.

Сярод іх – выхадцы з розных куткоў вобласці і рэспублікі, але ёсць і ўраджэнцы Ушаччыны. Так, Аляксандр Кучаронак атрымаў накіраване ў КУСГП “Вялікадолецкае”, у якім ужо два сезоны праходзіў практыку ў якасці механізатара, Мікіта Фядосенка пасля заканчэння ВНУ прыйшоў у раён электрасетак, а Дар’я Мацвеенка прыступіла да работы трэнерам па кулявой стральбе ва Ушацкай СДЮШАР. Прыбавілася моладзі ў сферы медыцыны, адукацыі, культуры.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся важныя тэмы: адаптацыя на першым працоўным месцы, перспектывы прафесійнага росту, меры падтрымкі маладых кадраў. Асаблівую ўвагу надалі ролі сямейных каштоўнасцяў у жыцці чалавека. Дзяліліся ўражаннямі, задавалі пытанні і атрымлівалі парады ад вопытных кіраўнікоў.
Адной з ключавых тэм была жыллёвая. У інтэрнаце на Фрунзе, 32, дзе пражывае большая колькасць маладых, на наступны год запланаваны капітальны рамонт. Частка з іх атрымае арэндныя кватэры пасля завяршэння будаўніцтва новага дома на вуліцы Віцебскай.

Многія юнакі і дзяўчаты адзначылі, што жыць і працаваць у гарадскім пасёлку ім падабаецца: спакой, цішыня, усё побач. Атмасфера ў калектывах – добразычлівая.
Кіраўнік раёна Сяргей Садоўскі падкрэсліў, што моладзь – стратэгічны рэсурс развіцця Ушаччыны. Ён пажадаў удзельнікам поспехаў, выказаў гатоўнасць дапамагаць у вырашэнні ўзнікаючых цяжкасцяў і адзначыў, што раён зацікаўлены ў тым, каб маладыя кадры адчувалі сябе ўпэўнена і камфортна.

Пасля афіцыйнай часткі для гасцей была арганізавана экскурсія. Маладыя спецыялісты наведалі спарткомплекс “Юнацтва-Ушачы”, пазнаёміліся з яго магчымасцямі для актыўнага правядзенння вольнага часу і ўмацавання здароўя. Таксама яны пабывалі ў храме святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры – важным духоўным і культурным цэнтры раёна.

Анастасія ПОЛАЗАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *