Как ушачские школьники провели осенние каникулы

Образование и молодежь

На занятках у лагеры Ушацкай школы.

У школьнікаў заканчваюцца восеньскія канікулы. Ва Ушацкім раёне традыцыйна паклапаціліся, каб наладзіць у гэты час насычаную аздараўленчую кампанію.

Выхаваўча-аздараўленчыя лагеры працавалі на бягучым тыдні ва Ушацкай, Арэхаўскай, Глыбачанскай і Вялікадолецкай школах, раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Тут бавілі час 90 навучэнцаў, пераважна малодшакласнікаў.

На працягу пяці дзён у лагерах праводзіліся разнапланавыя мерапрыемствы, акцыі і экскурсіі, было арганізавана трохразовае харчаванне. Пры гэтым кошт пуцёвак – сімвалічны: бацькі аплачвалі за дзіця толькі два рублі, астатняе датавалася дзяржавай.

Запрасіў дзяцей таксама спартыўна-аздараўленчы лагер “Алімпіец” пры Ушацкай СДЮШАР. Аздараўленне тут прайшлі 85 хлопчыкаў і дзяўчынак.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *