Ансамбль цимбалистов «Перазвоны» Ушачской ДШИ успешно выступил на республиканском конкурсе «Маладыя таленты Беларусi»

Общество

Рэспубліканскі конкурс “Маладыя таленты Беларусі” – адзін з самых прэстыжных творчых праектаў краіны. Праводзіцца ён “Белтэлерадыёкампаніяй” з 2009 года, а яго прызёры рэгулярна становяцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Сёлета на ўдзел у праекце паступіла 465 заявак ад юных вакалістаў і інструменталістаў. Вырашылі паспрабаваць свае сілы і прадстаўнікі Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў – ансамбль цымбалістаў “Перазвоны”. Аснову гэтай творчай каманды складаюць выхаванцы педагога Ірыны Коршун Ганна Бехава і Канстанцін Сіманаў, навучэнка харавога аддзялення Ганна Коршун аздабляе кампазіцыі з дапамогай шумавых ударных інструментаў, а ў якасці канцэртмайстра выступае выкладчык Наталля Сісковіч.

Ушачане паспяхова прайшлі два адборачныя туры і трапілі ў шасцёрку лепшых ансамбляў праекта ў намінацыі ўдзельнікаў ва ўзросце 10-12 год – і безумоўна, гэта выдатнае дасягненне!

У фінале, які адбыўся на бягучым тыдні, нашы “Перазвоны” дэманстравалі сваё майстэрства ў вялікай студыі Дома радыё перад аўтарытэтным журы, узначальвае якое Народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны. Выступленне атрымалася яркім і пераканаўчым. Вынікі конкурсу будуць падведзены 14 снежня на адмысловай урачыстасці. Зычым нашым землякам перамогі!

Наталля БАГДАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *