На Ушаччине продолжается вакцинация от гриппа

Здравоохранение

На Ушаччыне працягваецца вакцынацыя ад грыпу. Праўда, жадаючых засцерагчы сябе ад небяспечнага захворвання, развіцця ўскладненняў ад яго пакуль няшмат – па стане на 12 лістапада прышчэпку атрымалі ўсяго 977 чалавек, а гэта 8,7 працэнта насельніцтва раёна.

Найбольшую актыўнасць традыцыйна прадэманстравалі медыкі, якія праімунізаваліся больш чым на 75 працэнтаў, а таксама работнікі ўстаноў адукацыі – каля 40.
Нагадаем: вакцынацыя ад грыпу праводзіцца трохкампанентным прэпаратам расійскай вытворчасці “Грыпол Плюс” бясплатна. Паколькі ж для фарміравання імунітэту патрабуецца ад 14 дзён да 1 месяца, варта паспяшацца – прыходзьце ў працэдурны кабінет паліклінікі, сельскія медустановы. Паралельна прапануецца прышчапіцца ад COVID-19.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *