Ещё один пункт приёма вторичного сырья появился в Ушачах

Общество

Не за гарамі святы, а таму самы час навесці парадак у кватэрах, падвалах, на падворках, ачысціць іх ад непатрэбнай паперы і тары, старых электрапрыбораў. А спадарожна і карысную для раёна справу зрабіць: дапамагчы выканаць план па нарыхтоўцы другасных рэсурсаў.

Тым больш што зараз для гэтага стала яшчэ больш магчымасцяў: на рынку райцэнтра з’явіўся новы прыёмны пункт, адкрыла які Полацкая гарадская нарыхтоўчая кантора. Пра яго інфармуе банер і яркая вывеска, ды і рэкламная аб’ява ў нашай газеце публікавалася – так што пра зручную кропку ўжо ведаюць многія.

Размешчана яна ля ўваходу на рынак з боку вуліцы Ленінскай у памяшканні, дзе раней была крама кааператараў з садавіной і агароднінай. Расклад работы бачны на здымку, а калі вы прынеслі другасныя рэсурсы і ўбачылі, што дзверы зачынены – не варта засмучацца: проста патэлефануйце па нумары, пазначаным на дзвярах: (8-033) 337-65-62 – і да вас выйдзе прыёмшчык Галіна Сяргееўна Шорац (на здымку). Справа ў тым, што гэтыя абавязкі яна выконвае паралельна з работай касіра-кантралёра рынка і не можа пастаянна знаходзіцца на пункце.

Мы, дарэчы, у час свайго візіту так і зрабілі – і праз лічаныя хвіліны трапілі ўнутр памяшкання. “Як бачыце, кліенты ў нас ужо ёсць, – Галіна Сяргееўна паказала нам стосы макулатуры, мяхі з пэт-тарай і піраміду старых тэлевізараў-“кубікаў”. – Што да закупачных цэн, то макулатуру ад насельніцтва прымаем па 25 капеек за кілаграм, мяккі поліэтылен і пэт-бутэльку – па 30, шклабой – па 16, бытавую тэхніку – па 35”. А яшчэ прыёмшчык падкрэсліла, што не адмовіць у аказанні паслугі, нават калі кліент патэлефануе пазней за 11 гадзін, але ў час, пакуль рынак яшчэ працуе.

Апроч гэтай кропкі па-ранейшаму дзейнічае тут (з боку сквера) і пункт УП ЖКГ, дзе другасную сыравіну прымаюць па чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 13.00. Дарэчы, цана на макулатуру ў ім павялічылася і зараз таксама складае 25 капеек за кіло. Тэлефон на даведак: (8-033) 612-45-24.

Працягвае функцыянаваць і павільён полацкай нарыхтканторы ля аўтабазы кааператараў у канцы вуліцы Савецкай. Графік яго работы – па буднях з 8.00 да 16.00. Тэлефон: (8-029) 295-19-30.

Здавайце ўсё, што можна перапрацаваць, там, дзе вам больш зручна!

Наталля БАГДАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *