В Ушачах открылся магазин «Три цены»

Общество

У гарпасёлку з’явіўся новы магазін – чарговая кропка гандлёвай сеткі “Тры цаны” размясцілася на другім паверсе ўнівермага і працуе без выхадных.

Гэта навіна выклікала ажыўленне ў спажыўцоў – у дзень адкрыцця гандлёвай кропкі з самай раніцы ля ўваходу пачалі збірацца ўшачане: хтосьці прыйшоў за пакупкамі, хтосьці – з цікавасці, але кожнаму ўручаліся святочныя паветраныя шарыкі.

Сетка магазінаў “Тры цаны” папулярная не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Асартымент тавараў шырокі: посуд, канцылярыя, дзіцячыя тавары, бытавая хімія, прадукты харчавання, корм для хатніх жывёл, тавары для дачы і аўтамабіля – усё гэта вы зможаце знайсці на паліцах крамы па прыемных цэнах.
У хуткім часе ў прасторнай зале колькасць тавараў стане большай, з’явяцца халадзільнікі з напоямі, марожаным, дадасца алкагольная прадукцыя. Будуць праводзіцца розныя акцыі, але больш выгаднымі акажуцца пакупкі, калі набыць дысконтную карту.

Загадчык Наталля Варанько падзялілася з намі ўражаннямі:
“Для мяне адкрыццё магазіна – важная падзея і вялікая адказнасць. Асаблівых цяжкасцяў у час падрыхтоўчых работ не ўзнікла, усё паспелі своечасова зрабіць. За тры дні пасля адкрыцця была вялікая колькасць пакупнікоў, распрадалі шмат тавараў. Спадзяемся, што наш магазін стане адным з любімых ва ўшачан, а мы будзем рабіць для гэтага ўсё магчымае”.

Калектыў новага магазіна невялікі, але настроены на працу. Утульная атмасфера, ветлівае абслугоўванне і шырокі асартымент – прыярытэты, якія каманда крамы ставіць на першае месца. Чакаюць жа пакупнікоў тут штодня з 9.00 да 21.00.

Анастасія ПОЛАЗАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *